Здабыткі пераўзышлі прагнозы

  • 1464
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Летась пераможцам сярод гаспадарак вобласці па намалотах хлеба з разліку на бала-гектар быў прызнаны калгас (ВСК) “50 год Кастрычніка” Рэчыцкага раёна. Сёлета тут перакрылі і гэты рэкордны паказчык. На кожны бала-гектар атрымана па 207 кілаграмаў збожжа.
Сцяпан БАЛОТКІН

— Такога поспеху мы дабіліся ўпершыню за гісторыю нашага калгаса,— расказвае яго старшыня, адзін са старэйшых кіраўнікоў Р. К. Шпакаў. — Упершыню вырасцілі і небывалы ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. У сярэднім з гектара намалочана па 55,7 цэнтнера збожжа, а на асобных участках больш як па 70 цэнтнераў. Дзякуючы гэтаму атрымалі і рэкордны для калгаса валавы намалот хлеба. У засекі засыпана яго звыш васьмі тысяч тон, амаль на дзве тысячы тон больш, чым у мінулым годзе.
Рыгор Купрыянавіч растлумачвае, што збожжаваму полю, якое пастаянна расшыраецца, удзяляецца асаблівая ўвага. Значна больш, чым у папярэднія гады, уносіцца арганічных і мінеральных удабрэнняў. Напрыклад, арганікі на гектар у сярэднім было дадзена прыкладна па 20 тон. Збожжавыя вырошчваюцца толькі па інтэнсіўных тэхналогіях. Якасна, без страт і ў сціслыя тэрміны праведзена жніво. На плошчах азімых культур, якія палеглі, з мэтай змяншэння страт уборку часткова вялі раздзельным спосабам. Камбайны былі аснашчаны надзейнымі сцеблапад’ёмнікамі. Толькі азімае жыта дало крыху меншую ўраджайнасць, чым сярэдняя па калгасу. А азімая пшаніца і трыцікале далі з гектара больш як 60 цэнтнераў хлеба.
— У наступным годзе плануем выйсці яшчэ на большую ўраджайнасць, — запэўнівае галоўны аграном гаспадаркі, перасяленец з Брагінскага раёна В. В. Цяцера. — З Нясвіжскага раёна мы завезлі некалькі партый новага суперэлітнага насення, дзякуючы якому можна вырасціць на гектары прыкладна 90 цэнтнераў збожжа.
Сёлета, як і летась, азімае поле ў гаспадарцы зойме 820 гектараў, з якіх 150 гектараў вясной плануецца выкарыстаць на зялёную падкормку для буйной рагатай жывёлы. Падрыхтоўка да сяўбы вя-
дзецца на поўную сілу. На ўзорванні і культывацыі глебы ўзоры працы паказваюць перадавыя механізатары, якія змянілі штурвалы камбайнаў на трактары. Значна перавыконвае дзённыя нормы на трактары МТЗ Георгій Забіран.
А вось Генадзь Кот змяніў прыстаўку на камбайне КЗР-10 і ў гэтыя дні нарыхтоўвае для жывёлы кармы з траў другога ўкосу, якія даюць добры выхад зялёнай масы. Высокапрадукцыйна працуюць на неадкладных палявых работах Аляксандр Сала, Андрэй Старчанка, іншыя механізатары. А гэта дае ўпэўненасць у тым, што хлебнае поле і ў перспектыве будзе радаваць важкім караваем.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей