Да мільёна тон адзін крок

  • 1345
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
На ўчарашні дзень у вобласці ўсімі катэгорыямі гаспадарак было намалочана 961,9 тысячы тон збожжа, у тым ліку ў насельніцтва 68,5 тысячы. Вобразна кажучы, да запаветнага мільёна застаецца адзін крок.
У некалькіх раёнах уборка хлеба вядзецца на апошніх гектарах. Сельскія гаспадаркі актыўна дапамагаюць убіраць збожжавыя на прысядзібных участках. Праз лічаныя дні і тут жніво будзе завершана.
А тым часам актывізуюцца і іншыя неадкладныя сельскагаспадарчыя работы. Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы да сяўбы азімых культур, якія плануецца пасеяць на 250,8 тысячы гектараў. Як нам паведаміў начальнік аддзела раслінаводства аблсельгасхарчу М. С. Калеснікаў, падрыхтавана ўжо больш як сорак працэнтаў глебы. Заканчваюць гэтыя работы ў Лельчыцкім і Брагінскім раёнах, паспяхова вядуць іх у Гомельскім, Добрушскім і некаторых іншых. Неўзабаве і сейбіты выедуць у поле.
У вобласці працягваецца нарыхтоўка кармоў для жывёлы, у тым ліку прыступаюць і да ўборкі кукурузы.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей