Шмат сельскагаспадарчых пытанняў разглядалася ў прайшоўшы панядзелак на абласной селектарнай нарадзе, якую вёў старшыня аблвыканкама
А. С. Якабсон. Але найбольш увагі было ўдзелена корманарыхтоўцы.
І гэта ўпаўне зразумела. Першапачаткова вызначаныя тэрміны касьбы траў па першаму ўкосу падціскаюць, хутка заканчваюцца. А скошана па вобласці было толькі крыху больш 170 тысяч гектараў, нават менш 60 працэнтаў да задання. Аб гэтым паведаміў старшыня аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк. У прыватнасці, Леанід Мікалаевіч падкрэсліў, што пастаянныя дажджы ўносяць пэўныя карэктывы ў арганізацыю работ на лузе. Але там, дзе капрызам надвор’я супрацьпастаўляюць высокую арганізаванасць і стараннасць людзей, умела манеўруюць тэхнікай — дабіваюцца добрых паказчыкаў. Укладваюцца, напрыклад, у графікі корманарыхтоўкі і ў першую чаргу касьбы траў у Ельскім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах. Тут асобныя гаспадаркі косяць травы ўжо на апошніх гектарах і нарыхтавалі з разліку на галаву буйной рагатай жывёлы па 5 — 6 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў, што прыкладна ў два разы больш, чым у сярэднім па вобласці.
А вось у Мазырскім, Жыткавіцкім, Буда-Кашалёўскім, некаторых іншых раёнах зацягваюць уборку траў. Тут ёсць сельгаспрадпрыемствы, дзе, вобразна кажучы, замест таго, каб добра наладзіць работы па сенаўборцы, чакаюць... надвор’я. А тым часам спрыяльныя тэрміны ўходзяць.
Пакуль не ў поўную сілу выкарыстоўваюцца і магчымасці механізаваных кормаўборачных атрадаў з прадпрыемстваў АПК. Асобныя з іх у папярэднія гады працавалі значна лепш, чым сёлета, па выніках корманарыхтоўкі займалі нават прызавыя месцы ў рэспубліцы. На сёння такія перспектывы не праглядваюцца ні ў адным з атрадаў.
На нарадзе адзначалася, што ў многіх гаспадарках вобласці марудзяць з падкошваннем і доглядам пашы, слаба забяспечваюць жывёлу зялёнай падкормкай.
Дажджлівае надвор’е не перашкаджае рамонту збожжаўборачнай тэхнікі. Але і гэта работа не ўсюды вядзецца належным чынам. Таму па вобласці яшчэ не ўсе камбайны адрамантаваны. Асаблівую трывогу выклікае негатоўнасць да работы многіх “Донаў”, а іх жа 65 працэнтаў. Губернатар патрабаваў, каб да 15 ліпеня ўсе камбайны ў вобласці былі на лінейцы гатоўнасці. Звярнуў увагу Аляксандр Серафімавіч і на паскарэнне работ па падрыхтоўцы да жніва збожжасушыльных і ачышчальных комплексаў, своечасовую ўстаноўку і апрабаванне ў рабоце на халастым ходзе новага абсталявання, якое даўно ўжо закуплена і завезена ў гаспадаркі. Бяда, аднак, у тым, што не ўсюды яшчэ зманціравана.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч зазначыў, што ў комплексе з нарыхтоўкай кармоў і падрыхтоўкай да жніва трэба ўзмацняць і работы па догляду пасеваў. Зараз спрыяльны час для падкормкі кукурузы. Толькі не ўсюды нават ёсць азотныя ўдабрэнні. З’явіліся магчымасці іх набыць, а заадно і сродкі аховы раслін, якіх таксама ў многіх гаспадарках не хапае.
Падрабязна на пасяджэнні селектарнай нарады разглядаліся пытанні пагашэння пазык і вяртання крэдытаў сельскімі гаспадаркамі.
Вялікая ўвага была ўдзелена ўзвядзенню аграгарадкоў. Ужо сёлета ў вобласці плануецца ўвесці іх 42. У бліжэйшы час праектныя інстытуты павінны выдаць адпаведную дакументацыю.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877