Імя Міхаіла Аляксандравіча Шолахава непадзельнае з нашай эпохай, а ўплыў генія на літаратурную спадчыну народаў былога Савецкага Саюза цяжка пераацаніць. І зусім невыпадкова, што для лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Мележа Шолахаў быў адным з любімых пісьменнікаў, а яго раман “Ціхі Дон” — узорным.Згадваецца 1966 год. Тады я — студэнтка трэццяга курса філалагічнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна — у складзе будаўнічага атрада працавала ва Уральскай вобласці. Відаць, студэнцкая дасведчанасць і дасціпнасць паспрыялі таму, што хутка ўсе мы ведалі: недзе зусім побач знаходзіцца на адпачынку М. Шолахаў. Упусціць магчымасць сустрэчы з Нобелеўскім лаўрэатам, кумірам многіх чытачоў было недаравальна. Звярнуліся за дапамогай у райкам, да партыйных кіраўнікоў, і атрымалі “дабро”, але з умовай: прывесці ў належны выгляд не толькі месца мяркуемай сустрэчы — клуб саўгаса “Усход”, але і цэнтральную вуліцу, хаты-мазанкі. Студэнцкага энтузіязму і маладога жадання хапіла на ўсё. і ў хуткім часе картэж машын, што суправаджалі Міхаіла Шолахава, спыніўся каля мясцовага клуба.
І вось пачалася доўгачаканая сустрэча. Міхаіл Аляксандравіч амаль дзве гадзіны распавядаў аб сваёй літаратурнай працы, планах, даваў ацэнку новым мастацкім творам, што з’явіліся ў друку, у тым ліку і аповесцям Васіля Быкава, дзяліўся уражаннямі аб нядаўняй паездцы ў Італію. Усё ў ім — голас, інтанацыя, выраз твару, жэстыкуляцыя — гарманіравала са зместам аповеду. І гэта захапляла слухачоў, якія следам за аўтарам ішлі па сцежках герояў яго твораў.
Пасля выступлення пачаліся адказы на пытанні. Стол прэзідыума быў проста завалены запіскамі прысутных. Адчувалася, з якой увагай і клопатам Міхаіл Аляксандравіч адказваў на кожную рэпліку, кожнае пытанне зацікаўленых слухачоў. Гэтая частка сустрэчы мела сваё значэнне, бо гэта была і ацэнка творчай дзейнасці, ведання літаратурнага працэсу намі, студэнтамі-філолагамі, журналістамі. А нас цікавіла многае: пачынаючы з таго, як ён ацэньвае беларускую літаратуру, калі наведае Беларусь, над чым зараз працуе, і заканчваючы тым, ці спадабаліся яму італьянскія спагеці. Хораша і шчыра завяршылася творчая сустрэча: мы падрыхтавалі канцэрт.
Вярнуўшыся ў Мінск, я наведала
І. П. Мележа на дачы ў Ждановічах. Спаткаў ён мяне ветліва, з усмешкай на твары, а галоўнае — са словамі: “Чуў, чуў, што ты ў сваім “будаўнічым” сустракалася з Шолахавым. Радыё “трубіла”, але з задавальненнем паслухаю з першых вуснаў. Расказвай аб усім, што запомнілася. І падрабязней”. І трэба было бачыць тую зацікаўленасць, з якой Іван Паўлавіч слухаў маё паведамленне. Сказаў тады: “Так, Шолахаў — гэта глыба. І люблю я яго творчасць за багацце думак, сюжэтнасць, зразумеласць мовы для ўсіх, ад малых да дарослых. Яго творы ў маёй душы, а яго героі — гэта часцінка і маіх, асабліва Васіля і Ганны”.
Вось такія яны былі, дзве выключныя сустрэчы ў маім жыцці, калі нават амаль праз сорак гадоў з тых далёкіх дзён памяць захоўвае іх як сапраўднае свята — свята душы і свята творчасці.
Вера Генаш,
старшы выкладчык кафедры
беларускай літаратуры ГДУ
імя Ф.Скарыны
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


