У апошнія гады прылаўкі нашых прадуктовых магазінаў радуюць пакупнікоў шырокім выбарам малочных прадуктаў. А што будзе ў перспектыве, у значнай ступені залежыць ад работы малочнай галіны аграпрамысловага комплексу вобласці. Як жа сёння працуюць жывёлаводы? Паспрабуем прааналізаваць іх работу і магчымасці.
Вуліца даярак
Сёлета недалёка ад цэнтральнай малочна-таварнай фермы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Беларусь” Калінкавіцкага раёна вырасла цэлая вуліца прыгожых дамоў прысядзібнага тыпу. Яны пакуль не заселены — заканчваюцца ад-
дзелачныя работы. Але вяскоўцы паміж сабой паспелі ўжо назваць гэтую вуліцу вуліцай даярак. Вось што расказала старшыня кааператыва
К. І. Лазарчук:
— Гэтыя дамы мы сапраўды будавалі для работнікаў жывёлагадоўлі. Справа ў тым, што вёска Горбавічы вельмі вялікая, многія даяркі жывуць далёка ад месца работы. Да таго ж некаторыя з іх не маюць добрага жылля. Іх у першую чаргу і перасяляем у новыя дамы.
У новыя домікі хутка ўселяцца аператар па абслугоўванню жывёлагадоўчага абсталявання Аляксандр Аляксеевіч Малашчанка з жонкай Наталляй Васільеўнай і дзецьмі, сем’і перадавых даярак Таццяны Аляксандраўны Змушка, Марыі Мікалаеўны Змушка, іншых жывёлаводаў. У гутарцы многія з іх выказвалі задаволенасць не толькі тым, што атрымалі дабротнае жыллё, а і добрымі ўмовамі працы і быту. Людзі расказваюць, што гэтым пытанням у гаспадарцы пастаянна надаецца вялікая ўвага. Вось і зусім нядаўна на ферме зманціравана новая даільная ўстаноўка “Ёлачка”, з дапамогай якой адначасова раздойваецца 24 каровы. Значна аблегчана работа даярак, а прадукцыйнасць працы ўзрасла.
Добра і тое, што побач з фермай створана культурная паша з сяўбой траў па новых тэхналогіях.
Перадавыя метады прыжываюцца
Яшчэ летась у саставе дэлегацыі жывёлаводаў вобласці прадстаўнікі Калінкавіцкага раёна пабывалі ў Літве. Там яны азнаёміліся з перадавымі метадамі стварэння і выкарыстання пашы для дойнага пагалоўя. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што адначасова на адных і тых жа ўчастках высяваецца некалькі відаў траў розных тэрмінаў паспявання. Такім чынам, найбольш раннія з іх скормліваюцца, а больш познія ў гэты час падрастаюць. Выхад свежай зеляніны, якая добра паядаецца жывёлай, паэтапна павялічваецца.
— Укараняем такія метады ў сваім раёне, — зазначае начальнік райсельгасхарчу В. М. Ціханоўскі, — а першапраходцам у гэтай справе стала “Беларусь”. Тут на практыцы пераканаліся ў эфектыўнасці новага метаду.
Каровы ў гэтай гаспадарцы зараз удосталь забяспечаны зелянінай. Больш таго, у рацыёны ўводзяцца канцэнтраты з разліку 300 грамаў на надоены кілаграм малака. Таму, ня-гледзячы на сёлетнія вясеннія дажджы і халады, з пачатку пашавага ўтрымання прадукцыйнасць дойнага статка пастаянна павышаецца. У першых чыслах красавіка ад каровы за дзень даяркі атрымлівалі прыкладна па 11 кілаграмаў малака, а на 16 мая было надоена ўжо па 14,1 кілаграма.
— У малочнай жывёлагадоўлі мы працуем са станоўчай дынамікай, — расказвае старшыня кааператыва
К. І. Лазарчук. — Летась ад каровы атрымалі па 3542 кілаграмы малака, што значна больш, чым пазалетась. Сёлета маем намер гэты паказчык давесці да 4150 кілаграмаў. Па выніках работы за чатыры месяцы прыбаўка перавысіла 200 кілаграмаў. З пачатку пашавага ўтрымання кароў што-дзённа даяркі ад каровы надойваюць прыкладна на тры кілаграмы малака больш, чым летась.
У райсельгасхарчы паведамілі, што і ў большасці іншых гаспадарак раёна надоі малака ў параўнанні з леташнім растуць. І не толькі ў Калінкавіцкім раёне, а і ў цэлым па вобласці назіраецца станоўчая дынаміка. Напрыклад, 65 гаспадарак да канца года павінны выйсці на надоі па чатыры тысячы кілаграмаў малака ад каровы.
Да слова можна сказаць, што сёлета наша вобласць па некаторых паказчыках у жывёлагадоўлі выйшла на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы. Напрыклад, па прыбаўцы надояў малака ад каровы за чатыры месяцы года гамяльчане занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі работнікаў ферм Мінскай вобласці. І ўсё ж, як кажуць, у літаўры пакуль біць рана. Не ўсюды яшчэ спаўна выкарыстоўваюць рэзервы і магчымасці для больш рэзкага павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і ў першую чаргу малака, якое штодзённа папаўняе грашыма касу сельгаспрадпрыемстваў.
Не дабіраюцца грамы — страчваюцца мільёны
Згодна з заданнем аблсельгасхарчу, у маі на танных зялёных кармах работнікі ферм павінны забяспечваць прыбаўку малака ад каровы штодзённа не менш як 2,5 кілаграма ў па-раўнанні з мінулым годам. Пакуль што гэта заданне не выконваецца. На сярэдзіну месяца, а дакладней на 16 мая, надой ад каровы складаў 10,9 кілаграма, а прыбаўка — 2,17. Недабор складае толькі крыху больш 300 грамаў ад каровы ў дзень, а страты ў цэлым па вобласці пры такіх паказчыках могуць абысціся ў сотні мільёнаў рублёў. Вось такая арыфметыка.
На сярэдзіну мая найбольш нізкія надоі малака былі ў Рагачоўскім, Кармянскім, Чачэрскім і Нараўлянскім раёнах, дзе не дацягнулі і да 10 кілаграмаў.
Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. П. Літвінюк зазначае, што далёка не ўсюды створаны такія добрыя ўмовы для работы, адпачынку і быту жывёлаводаў, як у СВК “Беларусь”. Гэтыя пытанні не вырашыш у адзін дзень. А вось іншыя вузлы можна развязаць у кароткія тэрміны. На многіх фермах парушаецца распарадак дня, нізкая працоўная і тэхналагічная дысцыпліна, а галоўнае, не рацыянальна выкарыстоўваюцца рэзервы пашавага ўтрымання жывёлы. Карацей кажучы, каровам у патрэбнай колькасці не выдзяляецца зеляніна. Адсюль і недабор малака, а разам з ім вялікіх грашовых сродкаў. Вось і на апошняй селектарнай нарадзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч звярнуў асаблівую ўвагу менавіта на гэтыя праблемы.
...Безумоўна, там, дзе для лю-дзей ствараюцца выдатныя ўмовы, іх працоўная актыўнасць высокая. Думаю, не прагадаюць у сельскіх гаспадарках, калі, напрыклад, для жывёлаводаў пастаянна будуць узводзіць дабротнае жыллё, як гэта зрабілі ў СВК “Беларусь” Калінка-віцкага раёна.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115879
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


