Не змеркне памяць людская

  • 2123
  • 11:13
  • 24.01.2008
Поделиться
“Навекі ў памяці народнай будуць жыць імёны герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы” — гэтыя словы высечаны на гранітным абеліску, што ўстаноўлены на кургане Славы ў Савецкім раёне г. Гомеля. Гэты рукатворны помнік быў створаны некалькі дзесяцігоддзяў таму як даніна павагі да воінаў-вызваліцеляў нашага абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гарыць тут Вечны агонь, сімвалізуючы людскую памяць аб загінуўшых пры абароне Гомеля і яго вызваленні ад ворагаў.
А напярэдадні святкавання 60-годдзя Перамогі ля кургана Славы адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў гарадской і раённай улады, моладзі, воінаў гомельскага гарнізона і курсантаў інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь. “Беларусь — зямля славы ратнай” — мітынг пад такой назвай адкрыў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама С. І. Парошын. Аб нялёгкіх гадах выпрабавання на мужнасць і вернасць воінскаму доўгу расказалі ўдзельнікі вызвалення Гомеля і Беларусі. А потым наступіў кульмінацыйны момант — закладка ў падножжа кургана Славы свяшчэннай зямлі, дастаўленай з месц самых жорсткіх баёў на тэрыторыі Беларусі. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых. Пратаіерэй айцец Андрэй адслужыў малебен і асвяціў курган Славы. Тройчы грымнуў ружэйны салют, да Вечнага агню ляглі вянкі і кветкі...
Верхавіну кургана Славы з цяперашняга часу будзе аздабляць скульптурная кампазіцыя “Полымя памяці”.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей