Ячмень і авёс пасеялі, на чарзе кукуруза

  • 1696
  • 11:13
  • 24.01.2008
Поделиться
Аднымі з першых у вобласці пасеялі раннія збожжавыя культуры хлебаробы сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Падгалле”, “Старавысокае”, некаторых іншых гаспадарак Ельскага раёна.
— Сёлета ў параўнанні з мінулым годам плошча пад збожжавыя культуры ў раёне расшырана на 1700 гектараў, — расказвае начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В. І. Засінец. — Тым не менш работы на веснавым полі вядуцца хуткімі тэмпамі і на высокім агратэхнічным узроўні. На ўчарашні дзень было засеяна ўжо звыш 90 працэнтаў да патрэбнага. Думаем да 20 красавіка ячмень і авёс пасеяць поўнасцю. Заканчваецца і падкормка азімых культур мінеральнымі ўгнаеннямі.
Сёлета ў раёне маюць намер пры ўраджайнасці 28 цэнтнераў з гектара давесці валавы збор хлеба больш як да 30 тысяч тон, што амаль на трэць вышэй, чым летась. У гэтыя гарачыя дні робіцца ўсё для таго, каб намечанае здзейсніць.
Нягледзячы на зацяжную вясну, у раёне раней, чым летась прыступілі да сяўбы кукурузы, якую вядуць ужо некалькі гаспадарак. У іх ліку і СВК “Падгалле”, дзе напружана працуюць і ў выхадныя дні. Напрыклад, лепшы механізатар кааператыва М. М. Сугак у мінулую нядзелю пасеяў 21 гектар гэтай культуры на зялёную масу, што амаль у два разы вышэй дзённай нормы. Тое ж можна сказаць пра механізатараў, якія працавалі на падрыхтоўцы глебы.
— А ўсяго пад кукурузу ў нас адведзена сёлета 300 гектараў, — гаворыць старшыня СВК М. А. Трафімаў. — З улікам сённяшняга дня будзе пасеяна ўжо каля 70 гектараў. Скора ўключым у работу яшчэ адзін сеяльны агрэгат, і работы пойдуць хутчэй. Дарэчы, у гэтым годзе мяркуем атрымаць зялёнай масы і зерня кукурузы на чвэрць больш, чым летась.
На больш высокія паказчыкі замахнуліся ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Дабрынь” і зараз высокапрадукцыйна працуюць на кукурузным полі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей