Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь упершыню прэзентуе у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля комплекс графічных твораў беларускіх мастакоў 1920 — 1930-х гг. Выявы гарадоў і вёсак, культавых збудаванняў і этнаграфічныя замалёўкі былі зроблены мастакамі ў час навуковых экспедыцый, якія Беларускі дзржаўны музей здзясняў у 1920-я гады разам з Інстытутам беларускай культуры, а таксама у час самастойных вандровак па краіне.
Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея, выбітныя майстры графікі міжваеннай Савецкай Беларусі М. Філіповіч, Я. Кругер, Г. Віер, А. Астаповіч, А. Тычына, М. Дучыц, М. Аксельрод, М. Горшман, прадстаўнікі Віцебскай мастацкай школы Р. Семашкевіч, М. Пашкевіч, І. Сонкін, графікі Заходняй Беларусі Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, Л. Родзевіч пакінулі вельмі каштоўны матэрыял краязнаўчай тэматыкі, які не страчвае актуальнасць па сённяшні дзень. Іх творы яскрава дэманструюць, што нягледзячы на тое, што Беларусь у 1921 — 1939 гг. была падзелена дзяржаўнай мяжой, народ заставаўся адзіным у любві да сваёй Радзімы. “Непадзельнае мастацтва падзеленай зямлі” — так можна ахарактарызаваць спадчыну творцаў гэтага перыяду.
Выстава “І рай, і боль на Песеннай зямлі” будзе цікава прыхільнікам графічнага мастацтва і ўсім, хто неабыякавы да мінулага Беларускай зямлі.
Реклама
Другие статьи раздела
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


