10 ліпеня ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя праекта «Чалавек — Строй — Абрад»

  • 4587
  • 15:49
  • 08.07.2015
  • Гомельская правда
Поделиться
На выставе будзе прадстаўлены традыцыйны жаночы строй канца ХІХ — сярэдзіны ХХ стагоддзя ў кантэксце абрадавай культуры Гомельшчыны. Гаворка пойдзе не толькі пра знешнюю прыгажосць традыцыйнага жаночага адзення, але і пра абрадавую сімволіку кожнага яго элемента, арнаменту, што старанна ткаўся ці вышываўся на кашулі.
starye_foto17.jpg
Менавіта ў святочны дзень жанчына апранала свае лепшыя строі, каб не толькі пакрасавацца перад людзьмі, але і перад Богам. Жанчына нібы пераўвасаблялася, перанараджалася ў новым вобразе лябёдкай, павай, каралёвай дачкой.
Акрамя традыцыйных жаночых строяў з Гомельшчыны, на выставе будуць прадстаўлены прадметы побыту, народны іканапіс, экспедыцыйныя фотаздымкі з абрадавымі дзеяннямі, а таксама калекцыя падвесак-абярэгаў Х — ХІІ стагоддзяў.
На адкрыцці прагучаць архаічныя абрадавыя спевы Гомельшыны розных пор года ад спеўнага гуртка гомельскай моладзевай краязнаўчай арганізацыі «Талака». Можна будзе паглядзець на традыцыйныя строі з прыватных калекцый гамельчукоў, падтрымаць новую моду на «вышымайкі» ад майстэрні «Мой родны кут», паўдзельнічаць у майстар-класах па ткацтве андарачнага палатна і паясоў.
На працягу трох месяцаў, пакуль будзе праходзіць выстава, у музеі плануецца правесці вялікую колькасць майстар-класаў па кройцы, аздабленні, вышыўцы і пашыве традыцыйнага адзення.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей