На саракавы дзень пасля Вялікадня — на свята Ушэсця — штогод адбываецца адзін з самых маляўнічых і цікавых абрадаў Пасожжа — “Ваджэнне і пахаванне стралы”.
Сёлета паглядзець на веткаўскую “стралу” і падтрымаць гэты архаічны абрад зноў прыехала шмат прыхільнікаў з Масквы, Вільнюса, Мінска, Гомеля, Любані. Тры беларускія тэлеканалы, шмат фотакарэспандэнтаў здымалі апошніх захавальнікаў традыцыі ў вёсках Стаўбун, Неглюбка, Казацкія Балсуны, Пералёўка. Этнічны голас Веткаўшчыны на Ушэсце ў стрэльных песнях узмацняў маскоўскі фольк-гурт “Народный праздник”, а ў старца і старчыху ў Неглюбцы прыйшлося пераапранацца гомельскім студэнтам.
Маленькія спявачкі са Свяцілавічаў ужо другі год вядуць і хаваюць стралу са старэйшымі берагінямі абраду з Казацкіх Балсуноў. Што станецца надалей з традыцыяй, якая стагоддзямі перадавалася з пакалення ў пакаленне на Веткаўшчыне? Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” ўзяты пад ахову дзяржавы. Але ці робіць дзяржава ўсё неабходнае для яго захавання? Цікавасць да абраду не змяншаецца. Трэба толькі сур’ёзна наладзіць пераемнасць мясцовай спеўнай традыцыі.
⇄
English (auto-detected) » Russian
⇄
English (auto-detected) » Russian
⇄
English (auto-detected) » Russian
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


