Чарнобыльскім шляхам у 1986 годзе прайшло шмат беларусаў, многія з іх не пакінулі свае хаты, нехта вярнуўся да іх праз гады, нехта асеў на новым, больш бяспечным месцы і марыць наведаць родныя мясціны. Прыкладна такім чынам і пабудавана сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця».
Штогод артысты і грамадскія дзеячы Беларусі напярэдадні чарнобыльскай гадавіны наведваюць забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі, таксама суседнія расійскія і ўкраінскія, ладзяць канцэрты, даюць магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці дзецям і падлеткам, якія нарадзіліся на гэтай зямлі і кожны раз упэўніваюцца, што рэгіёны развіваюцца і прыгажэюць. Арганізатары гэтай праграмы — Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Міністэрства культуры, Беларускі фонд міру і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Па маршруту надзеі, міра і сяброўства ў гэтым годзе праехалі беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята», лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фэстаў Генадзь Санько і Аляксандр Заўгародні, а таксама гурт ByCity.
Кожны год канцэрты ладзяцца ў новых населеных пунктах. У аграгарадку Баршчоўка Добрушскага раёна сустракалі артыстаў з непрыхаваным захапленнем і гасціннасцю.
— Такога ўзроўню артысты выступілі на сцэне Баршчоўскага Дома культуры першы раз, — расказаў начальнік аддзела культуры Добрушскага райвыканкама Рыгор Козыраў. — Спадзяемся, што мы зноў сустрэнемся ў красавіку наступнага года.
Беларускіх артыстаў упершыню сустракалі і ў раённым цэнтры Гардзееўка Бранскай вобласці. Тут таксама нячаста бываюць прафесійныя артысты. Гледачы з замілаваннем дзякавалі беларусам і не шкадавалі далоняў, а кіраўніцтва раёна ў гэты час ужо дамаўлялася з мастацкімі кіраўнікамі наконт наступнага выступлення.
А вось у горадзе Ветка «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця» бывае штогод. Сустрэліся гледачы і артысты як старыя знаёмыя. Тут ужо захапляліся талентамі прафесіяналаў. Заваявалі іх сэрцы сваімі выступленнямі юныя салісткі веткаўскіх творчых калектываў Аліна Кавалёва, Мілана Урбановіч, Аліна Галустава і Сафія Дарашкова. Дарэчы, яны прымуць удзел у фінальным канцэрце, які адбудзецца ў Мінску. Такім чынам, праграма акцыі з’яўляецца яшчэ і выдатнай стартавай пляцоўкай для юных творчых талентаў.
У гэты ж дзень творчая каманда выступала і ў пасёлку гарадскога тыпу Чырвоная Гара Бранскай вобласці. І тут творчыя калектывы беларусаў не ў першы раз. Адкрыла канцэрт юная чырвонагорская салістка Вікторыя Андрушына песняй «Я жыву ў Расіі». Яе таксама запрасілі на фінальны канцэрт у беларускую сталіцу. І, вядома, у які раз чырвонагорцы прасілі творчую каманду прыязджаць да іх.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


