14 лістапада ў 12 гадзін у Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбудуцца навукова-адукацыйныя чытанні
14 лістапада ў 12 гадзін у Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбудуцца навукова-адукацыйныя чытанні
Тэма «Хрысціянскі погляд на актуальныя праблемы сучаснай медыцыны». Сустрэча будзе арганізавана ў рамках супрацоўніцтва паміж Міністэрствам аховы здароўя і Беларускай праваслаўнай царквой. Яе арганізатарамі і ўдзельнікамі стануць Гомельскі медуніверсітэт, Гомельская епархія, таварыства праваслаўных студэнтаў медуніверсітэта. На парадку дня — абмеркаванне навуковых аспектаў транспланталогіі, геннай інжынерыі і іншых галін медыцыны, якія імкліва развіваюцца сёння ў Беларусі.
Унікальнасць навукова-адукацыйных чытанняў, па меркаванні арганізатараў сустрэчы, заключаецца ў магчымасці ўбачыць гэтыя праблемы праз прызму хрысціянства і біаэтыкі. Удзельнікі форуму ўзнімуць праблемы эўтаназіі, вынясення смяротнага дыягназу пацыенту і іншыя сацыяльныя пытанні. Не застанецца без увагі і адукацыйны працэс будучых урачоў. Удзельнікі чытанняў паспрабуюць высветліць, які ўплыў мае хрысціянская вера на фарміраванне медыцынскага мыслення.
Сярод удзельнікаў сустрэчы будуць замежныя госці з Харватыі і Ізраіля. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў навукова-адукацыйных чытанняў выступяць епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан і рэктар медуніверсітэта Анатолій Лызікаў.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


