Уручана прэмія аблвыканкама — «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага»
Уручана прэмія аблвыканкама — «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага»
Учора ў Белай гасцінай Палаца Румянцавых и Паскевічаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі абласнога выканаўчага камітэта «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага» Прэмія заснавана ў развіццё літаратурнага конкурсу, які праводзіцца абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.
Шчыра прывітала ўдзельнікаў цырымоніі начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, па справах моладзі і культуры аблвыканкама Ірына Даўгала. Яна падкрэсліла, што прэмія, заснаваная у адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама ад 8 лютага 2013 года (№ 138), прысуджаецца штогод на конкурснай аснове ў шасці намінацыях.
У селетнім конкурсе прынялі ўдзел 37 аўтараў, 16 з іх — у намінацыі «Адкрыццё года». Пераможцамі конкурсу сталі:
у намінацыі «Адкрыццё года» — Віталь Кулік, загадчык Гарочыцкага сельскага Дома культуры Калінкавіцкага раёна, аўтар рамана «Ведьма полесская»;
у намінацыі «Проза» — гамяльчанін Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, за аповесці «Анёлак мой, анёлак...», «Пах чаромхі»;
у намінацыі «Паэзія» — член Саюза пісьменнікаў Беларусі гамяльчанка Іна Спасібіна, за вершы «Солнцеворот»;
у намінацыі «Дзіцячая літаратура» — член Саюза пісьменнікаў Беларусі гамяльчанін Яўген Калашнікаў за літаратурны твор «Имя из мультика»;
у намінацыі «Драматургія» — член Саюза пісьменнікаў Беларусі гамяльчанін Васіль Ткачоў за п’есу «Апошні».
Прэмія па намінацыі «Публіцыстыка і літаратурная крытыка» не прысуджалася.
Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і прэміі аблвыканкама ў памеры 30 базавых велічынь, а таксама выдадзеныя асобнымі кніжкамі свае творы.
Шчыра віншуем з перамогай і жадаем новых яркіх твораў пра родную Гомельшчыну ў новым годзе!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


