9 снежня ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі адкрыецца выстава «Два мастакі: размова праз гады»

  • 4139
  • 15:50
  • 03.12.2014
  • Светлана Алексеева
Поделиться
Мастак — адна з самых старажытных прафесій на зямлі. Мастацтва губляе сэнс, калі перастае ўздзейнічаць. 30 000 гадоў на гледачоў уздзейнічаюць наскальныя малюнкі, зробленыя невядомым мастаком у пячоры Шавэ ў Францыі. Сучасныя мастакі мосцяць масты паміж чалавекам і космасам, спасцігаючы саміх сябе.
Для аўтараў выставы Алеся Цыркунова і Фёдара Шклярава мастацтва — гэта спосаб жыцця. Вялікім цудам сталася тое, што ім пашчасціла сустрэцца, некаторы час хадзіць па адных і тых жа веткаўскіх сцяжынках і вуліцах, а найперш — быць побач духоўна, зведаць разуменне і падтрымку адзін аднаго.
Адкрыццё адбудзецца ў 16.00. Музей працуе з 10.00 да 18.00.
Выхадны: панядзелак.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей