Фінберг зноў у Тураве

  • 3793
  • 11:12
  • 28.08.2014
  • Антон Карповіч
Поделиться
Да значнай культурнай падзеі рыхтуецца Тураў. У суботу, 30 жніўня, тут у дзесяты раз адбудзецца імпрэза камернай і духоўнай музыкі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. Адкрыецца мерапрыемства новым урокам беларускай музыкі ў Жыткавіцкай школе мастацтваў імя У. Будніка. А галоўная дзея фестывалю пройдзе ў гарадскім Доме культуры Турава. Перад аматарамі класічнага мастацтва выступіць заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго мастацкія калектывы з праграмай «Станіслаў Манюшка — славуты суайчыннік. Да 195-годдзя кампазітара». Таксама запланавана прэсканферэнцыя маэстра Фінберга і мастацкая выстава «Скарбніца народнай самабытнасці».
Да значнай культурнай падзеі рыхтуецца Тураў. У суботу, 30 жніўня, тут у дзесяты раз адбудзецца імпрэза камернай і духоўнай музыкі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. Адкрыецца мерапрыемства новым урокам беларускай музыкі ў Жыткавіцкай школе мастацтваў імя У. Будніка. А галоўная дзея фестывалю пройдзе ў гарадскім Доме культуры Турава. Перад аматарамі класічнага мастацтва выступіць заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго мастацкія калектывы з праграмай «Станіслаў Манюшка — славуты суайчыннік. Да 195-годдзя кампазітара». Таксама запланавана прэс-канферэнцыя маэстра Фінберга і мастацкая выстава «Скарбніца народнай самабытнасці».
Без уражанняў не застануцца і жыткавіцкія гледачы. У раённым цэнтры аркестр прэзентуе эстрадны канцэрт «Лепшыя песні — Палессю».

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей