Памяці Івана Навуменкі

  • 4380
  • 12:24
  • 23.09.2014
Поделиться
Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці нашага земляка народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі, па добрай традыцыі збяруць 25-26 верасня ў Гомелі навукоўцаў з розных краін. Арганізатары — ГДУ імя Ф. Скарыны, гомельскі філіял НАН Беларусі, спецыялізаваная славянская бібліятэка.

Гаворка пойдзе пра рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах. Адбудзецца прэзентацыя 3-га і 4-га тамоў збору твораў Івана Навуменкі, пройдуць пасяджэнні секцый. Як паведамілі з аргкамітэту канферэнцыі, у ёй прыме ўдзел дачка пісьменніка — Таццяна Навуменка, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры тэорыі музыкі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, а таксама навукоўцы Украіны, Германіі, Польшчы, Чарнагорыі.
 Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбудзецца ў канферэнц-зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра 25 верасня ў 9.30.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей