Вынікі творчага ўраджаю падвялі пісьменнікі Гомельшчыны
Такая завядзёнка ў абласным аддзяленні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” існуе з 2007 года.
На сёлетнія “Славянскія літаратурныя дажынкі” запрасілі сяброў з Расіі і Украіны. Фестываль праходзіў пад знакам 200-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Лермантава і Тараса Шаўчэнкі, 90-годдзя Аркадзя Куляшова.
Прадстаўнічая дэлегацыя расійскіх пісьменнікаў з Бранска, Краснадара, Таганрога, Рыльска, Курска, Санкт-Пецярбурга на чале з сакратаром Саюза пісьменнікаў Расіі Васілём Дварцовым, госці з украінскіх гарадоў Глухава, Сумы і Луганск прывезлі ў Беларусь новыя кнігі (а многае рабілася сумесна), каб разам з сябрамі парадавацца ажыццяўленню творчых задум, абмеркаваць планы далейшага супрацоўніцтва.
Як паведаміў старшыня абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч, гомельскімі пісьменнікамі “ад дажынак да дажынак” выдадзена 30 кніг, праведзена звыш 1200 сустрэч з чытачамі ў самых розных аўдыторыях.
Да ўдзельнікаў і гасцей свята звярнуўся епіскап Жлобінскі і Гомельскі Стэфан: “Для нас, славян, большай надзеі, чым праваслаўе, не існуе. Гэта залог нашай дружбы, духоўнасці”. І агучыў вынікі другога абласнога літаратурнага конкурсу “Праваслаўе — мая надзея”, які заснаваны абласной пісьменніцкай арганізацыяй сумесна з Гомельскай епархіяй. У трох намінацыях конкурсу ўдзельнічала паэтэса Ніна Нікіфарава (Шклярава), яна заняла першае месца ў намінацыі “публіцыстыка”. Епархіяй выдадзена яе кніга пад назвай “Волюшка святая”. На ўрачыстасці былі названы і лаўрэаты іншых абласных конкурсаў — да
70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, імя Івана Сяркова, імя Кірылы Тураўскага.
Шчыра прывітала ўдзельнікаў фестывалю загадчык аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Інга Заўгародняя. Акцёры Паэтычнага тэатра ў “Ленінцы” прадставілі творы Федэрыка Гарсія Лоркі ў перакладзе Вольгі Раўчанкі, пераможцы рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшая кніга года” ў намінацыі “пераклад”. Цудоўны настрой прысутным падараваў вечар “Радзіме спяваю”. Гучалі песні, напісаныя гомельскімі музыкантамі на творы паэтаў-землякоў Юрыя Фатнева, Алены Агінай, Святаслава Крупенькі, Ніны Шкляравай, Алега Ананнева, Ганны Атрошчанкі.
...З палескай вёсачкі Вятчын на Жыткаўшчыне пачаўся шлях празаіка і публіцыста, аўтара 14 кніг, старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўры-ловіча. На вечарыне ў Доме прафсаюзаў, прысвечанай 25-годдзю творчай дзейнасці нашага земляка, адчулі не-парыўную повязь пісьменніка з малой радзімай, яе людзьмі. Сардэчна павіншавалі віноўніка ўрачыстасці епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, кіраўнік справамі аблвыканкама Алена Клічкоўская, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Барабанаў, госці з Расіі і Украіны. Самым дарагім падарункам быў прыезд землякоў з Жыткавічаў. Ансамбль народнай песні “Вечарніцы” зачараваў бадзёрай музыкай.
У трэці фестывальны дзень пісьменнікі наведалі Мазыр і яго ваколіцы. У СШ № 16 творцаў прывітаў намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Уладзімір Быстрэнка. Потым былі выступленні пісьменнікаў-гасцей у педуніверсітэце імя Івана Шамякіна, а гамяльчане і мазыране сустрэліся з чытачамі ў музычным каледжы. Быццам дэсант на невядомую планету была для многіх экскурсія на нафтаперапрацоўчы завод. Шчыра ўдзячны галоўнаму тэхнолагу прадпрыемства Аляксандру Шорацу за аповед пра сваё прадпрыемства. Адкрыццём для расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў стаў і аграгарадок Рудня Міхалкаўская: упершыню яны ўбачылі на свае вочы такі дабрабыт у вёсцы. А выстава “Дыялог пяра і пэндзля” мастака Мікалая Дубровы і паэта Аляксандра Каляды ў Палацы культуры НПЗ падаравала шмат яркіх эмоцый ад пейзажаў Палесся, аздобленых вершамі.
“Славянскія літаратурныя дажынкі” далі штуршок новым творчым праектам, новым творам.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


