У Гомелі ў Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылася ўрачыстая цырымонія штогадовага ўручэння прэміі абласнога выканаўчага камітэта “Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага”
У Гомелі ў Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылася ўрачыстая цырымонія штогадовага ўручэння прэміі абласнога выканаўчага камітэта “Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага”
Гэтая значная падзея ў жыцці літаратараў Гомельшчыны і сведчанне падтрымкі аблвыканкамам лепшых твораў пісьмненнікаў-сучаснікаў, што годна працягваюць лепшыя традыцыі сваіх вялікіх папярэднікаў.
Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў перадаў прысутным вітанне ад імя губернатара Уладзіміра Дворніка і падкрэсліў: “Ад сучасных майстроў слова патрабавалася стварыць якасныя творы пра родны край і сваіх землякоў, традыцыі і культуру беларускай зямлі. Перад конкурснай камісіяй стаяла непасрэдная задача выбраць самыя лепшыя творы, якія будуць з цікавасцю чытацца”.
Уручэнне толькі што выданых кніг, дыпломаў і грашовай падтрымкі пераможцам конкурсу пачалося з уганаравання аўтара кнігі вершаў для дзяцей “Непоседа” прадпрымальніка Валерыя Вятошкіна (намінацыя “Адкрыццё года”).
У астатніх намінацыях удзельнічалі (па ўмовах конкурсу) толькі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Перамаглі: паэт Аляксандр Атрушкевіч — у намінацыі “Дзіцячая літаратура” за кнігу “Мой милый край», напісаную для дзяцей на матэрыяле назваў вёсак Гомельскага раёна; паэт Аляксандр Дуброўскі (пасмяротна) у намінацыі “Паэзія” за кнігу лірыкі “Незабыўнае”. Калі жонка паэта і журналіста, ветэран педагагічнай працы Вольга Жукоўская ішла, каб атрымаць новую кнігу мужа, безумоўна, кожны з прысутных прыгадаў Алеся, яго плённую працу на ніве роднага слова, таленавітыя пераклады з рускай мовы.
У намінацыі “Проза” лідзіравала вядомая пісьменніца Валянціна Кадзетава-Арэстава з пасёлка Лукскі Жлобінскага раёна за кнігу “Варыяцыі на вечную тэму”, а ў намінацыі “Публіцыстыка і літаратурная крытыка” — Тамара Кручэнка, член двух творчых саюзаў — журналістаў і пісьменнікаў, аглядальнік “Гомельскай праўды” за кнігу публіцыстыкі “Лёсаў зорныя імгненні”, героі якой удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Шчыра павіншаваў пераможцаў старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч. Ён адзначыў, што конкурс набірае моц, расце актыўнасць удзельнікаў — сёлета была 41 заяўка на ўдзел. 35 кніг выдадзена ў 2014 годзе нашымі пісьменнікамі, прычым 12 з іх тыражом ад тысячы да трох тысяч экземпляраў. Уладзімір Мікалаевіч падзякаваў абласны выканаўчы камітэт за шчодрую падтрымку творчасці пісьменнікаў Гомельшчыны і зазначыў, што наша вобласць адзіная, дзе праводзіцца такі конкурс. На Брэстчыне і Гродзеншчыне толькі падступаюцца да рэалізацыі гэтай ідэі.
Канцэртнай праграмай парадавалі прысутных камерны хор абласной філармоніі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Беларусі Алены Сакаловай і студэнты каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


