У Мазыры адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Дабравесце» Анатоля Малюка
У Мазыры адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Дабравесце» Анатоля Малюка
Павіншаваць аўтара ў цэнтральную гарадскую бібліятэку прыйшлі блізкія сябры, калегі па творчаму цэху, студэнты, школьнікі. Не толькі паэт, а таксама філолаг, лінгвіст, кандыдат навук, выдатнік народнай адукацыі БССР, у мінулым выкладчык яшчэ Мазырскага педінстытута — гэта ўсё пра яго. Чалавек з багатым жыццёвым вопытам і творчым плёнам. У зборнік увайшлі напісаныя ў розныя гады каля 200 вершаў на самыя ўдзячныя тэмы: любві да Разімы, Палесся, Мазыршчыны, прыроды і людзей — пра ўсё тое, да чаго аўтар ніколі не быў і не застаецца раўнадушным. Таму і здольны бачыць у абыдзенным прыгожае, у малым — велічнае і перадаць уласныя пачуцці ў эмацыянальных яркіх вобразах. Пры гэтым ненавязліва, без ментарскага настаўлення праводзіць думку аб умовах гарманічнага існавання чалавека, прыроды, космасу. Услухайцеся, як дакладна перадаюць унутранае светаадчуванне паэта усяго некалькі радкоў.
Я здарожыўся, хачу напіцца
Святасці світальнай у нябёс.
Выйшаў ранак сонцу пакланіцца
Неабдымна-ясны, як Хрыстос.
Цішыня застыла на былінцы,
Ёсць ва ўсім таемнасць і сакрэт...
У маленькай кропельцы-расінцы
Свеціцца загадкава Сусвет.
«Анатоль Казіміравіч любіць і беражэ беларускае слова. У кніжцы нічога лішняга, усё ад сэрца. Гэта падзея у культурным жыцці Мазыршчыны і ўсёй Беларусі». — Кароткую і вызначальную харктарыстыку дае творчасці калегі паэтэса Галіна Дашкевіч. Цікавымі здаюцца і думкі самога аўтара
Аб прызначэнні паэта
Усё прыгожае, святое і вялікае адкрываюць паэты. Хто яны такія? Людзі нераўнадушныя да таго, што адчуваюць, бачаць, успрымаюць, не абмяжоўваюцца пяццю вядомымі пачуццямі. Прычым успрымаюць свет пераважна пачуццямі душы, а не цела. Духоўная паэзія святая. Царква лічыцца святым месцам, таму што гэта месца духоўнасці чалавека. Таму ж самаму вучыць і паэт: дабру, справядлівасці, нясе святло, перажывае і вучыцца сам. Няхай чалавек напіша два- тры, нават недасканалыя радкі, але ён ужо нераўнадушны. Як ствараецца паэзія? Гэта паняцце строга індывідульнае. Як бы паэт не перапяваў Пушкіна, Панчанку. Купалу, ён унікальны. Так і кожны чалавек унікальны, бо па-свойму асэнсоўвае свет, рэчаіснасць, адносіны да людзей. Праз сваё ўнікальнае светаўспрыманне вы адкрываеце свет іншым людзям.
Аб ролі настаўніка
Рыхтуючы да выпуску кнігу, думаў, што добра будзе, калі чытача прымусіць задумацца хоць адзін радок. Студэнтам гаварыў: "Магчыма, з вас атрымаюцца не ідэальныя настаўнікі, але вы гутарылі са мной, успрымалі мае настаўленні і зноў будзеце некага вучыць. Магчыма, паўторыце мае высновы. Я ніколі ніводнанага чалавека, нават дзіця, не ставіў ніжэй за сябе, гаварыў, як з роўнымі. Імкнуўся ўзвышаць душы сваіх вучняў, ведаў, што яны панясуць святло дзецям, іншым людзям. Бо паэт гэта яшчэ і духоўны настаўнік. Я вучыў пачынаючых паэтаў і сам вучыўся, шчыра радаваўся за іх. Калі закрадзецца да чалавека зайдрасць, не сустракайцеся з такімі людзьмі. Але не трымайце зло ў душы, любіце людзей, дзяцей, прыроду. Увесь свет залежыць ад людзей. Вы будзеце настаўнікамі, юрыстамі, прэзідэнтамі. Якімі будзеце, такой будзе і наша зямля, так будзе цвісці і радавацца. Не будзьце раўнадушнымі да ўсяго.
Аб роднай мове
На жаль, зараз беларускаму слову цяжка прабівацца. У тых жа многіх газетах ад беларускай мовы засталіся адны загалоўкі.
Я прыйшоў да цябе, мая светлая мова, як прыходзяць сыны да радзімае маці.
На парозе тваім залатая падкова, каб дух вечнасці жыў у святой тваёй хаце.
Каб рунелі палі і жыццё каласіла і на цёплай раллі не згасала ніколі
жаўруковая доля, неўміручая сіла.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


