115 гадоў таму назад на Віцебшчыне нарадзіўся Міхась Лынькоў, будучы народны пісьменнік Беларусі, член-карэспандэнт і акадэмік АН БССР. Лёс творцы звязаны і з нашай Гомельшчынай: бацька быў чыгуначнікам, і сям’я часта пераязджала. У 1917 годзе Міхась скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю.
У бабруйскі перыяд жыцця Лынькоў стаяў ля вытокаў стварэння мясцовага аддзялення беларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
З 1930 года пісьменнік жыве і працуе ў Мінску. У 1938 — 1948-м Лынькоў узначальвае Саюз пісьменнікаў Беларусі. У першыя два гады Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік і журналіст рэдагуе франтавую газету “За Савецкую Беларусь” (яна выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах).
У 1943 —1946 і пазней у 1949 — 1952 гадах Міхась Ціханавіч Лынькоў — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. У 1962 яму прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі.
Змалку ўсім нам палюбіўся герой лынькоўскай аповесці “Міколка-паравоз”, якая ў 1956 годзе была экранізавана “Беларусьфільмам”. Значнымі тыражамі ў свой час выйшлі і раманы пісьменніка “На чырвоных лядах”, а таксама эпапея ў чатырох кнігах “Векапомныя дні”.
Реклама
Другие статьи раздела
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


