Напярэдадні Дня моладзі выйшаў з друку дзявяты выпуск альманаха абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” “Літаратурная Гомельшчына”. Аднак на гэты раз чытачы тут практычна не знойдуць твораў членаў пісьменніцкай арганізацыі.
На здымку: Новае выданне: “Літаратурная Гомельшчына. Творчасць маладых: славянскі вянок”.
Гэты нумар згодна рашэнню савета аддзялення цалкам аддадзены маладым аўтарам з Гомеля і вобласці. Іх заўважылі і падтрымалі старэйшыя калегі з Саюза пісьменнікаў Беларусі на творчых семінарах і вечарынах, шэраг наведваюць розныя аматарскія літаратурныя аб’яднанні ў вобласці, а некаторыя з пачаткоўцаў сталі лаўрэатамі абласных і рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў. Лепшае з напісанага творчай моладдзю Гомельшчыны і прадстаўлена чытачу.
– Разам з тым, пад адну вокладку мы палічылі мэтазгодным змясціць і творы маладых аўтараў з Расіі і Украіны, – распавядае рэдактар выдання, старшыня аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч. – У новым зборніку даволі моцна гучаць галасы маладых і з Масквы, Бранска, Краснадара, Рыльска, Курска, Сумаў і іншых расійскіх і ўкраінскіх рэгіёнаў. Атрымаўся даволі моцны зборнік маладой славянскай літаратуры. Прыемна, што ён выходзіць на шырокія прасторы ў Год моладзі ў Беларусі, Год літаратуры ў Расіі і, перакананы, будзе яшчэ адным важкім унёскам у справу зберажэння адзінства славянскіх народаў.
На 230 старонках альманаха адной з важных тэм гучыць 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над фашысцкай Германіяй. Гэта Перамога з’яўляецца агульным здабыткам народаў СССР. Для многіх гомельскіх літаратараў-пачаткоўцаў, маладых творцаў са славянскіх краін, тэма вайны і подзвігу Чалавека – не нешта паўсядзённае, радавое. З асаблівым хваляваннем пачаткоўцы пішуць пра тое, што, магчыма, ім расказвалі дзядулі, бабулі – сведкі вайны, іх бацькі.
А яшчэ ў савеце аддзялення СПБ перакананы: невялікае выданне злучае ў адзінае думкі, душы маладых творцаў Беларусі, Расіі і Украіны. Дарэчы, першая прэзентацыя выдання адбудзецца ў час фестываля “Славянскае адзінства-2015” у Лоеве Гомельскай вобласці.
Реклама
Другие статьи раздела
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126


