Жнівеньскі зарапад

  • 4080
  • 10:56
  • 14.08.2014
Поделиться

Сёння ў Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца міжнароднае паэтычнае свята “Жнівеньскі зарапад”. Традыцыйна яно праводзіцца раз у два гады.

Завітваюць на яго не толькі паэты-землякі, а і творцы з расійскага Навазыбкава, прадстаўнікі мясцовых літаб’яднанняў. Як паведаміла кіраўніцтва бібліятэкі, у сёлетняй паэтычнай пераклічцы прымуць удзел гамяльчане члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Бісеў, Ніна Шклярава, Іна Спасібіна, Юрый Максіменка, Ганна Атрошчанка, Вера Квяткоўская, Генадзь Говар, а таксама ўдзельнікі школы-студыі “Малады літаратар”. Будуць і музычныя падарункі ад гомельскага вакальнага калектыва “Рэтра” пад кіраўніцтвам Валянціны Каралёвай.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей