92 кватэры ў доме па вуліцы Свірыдава, 28, к. 1 у Гомелi выдзелены ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.9 ліпеня ордэры навасёлам уручыў старшыня Гомельскага гарвыканкама А. А. Бяляеў. Ён адзначыў, што ўвод у эксплуатацыю Дома для ветэранаў — гэта толькі маленькая частка той удзячнасці, якую дзяржава можа праявіць у адносінах да людзей, што абаранілі нашу незалежнасць. Пад гукі аркестра ветэраны атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі з рук А. А. Маслава, генеральнага дырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната, які ўзводзіў дом, а таксама ад кіраўнікоў адміністрацый раёнаў горада.
Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі iмправiзаваны Дамавік запрасіў гаспадароў прайсці ў свае кватэры. Не перадаць эмоцый шаноўных ветэранаў, калі яны аглядалі новыя, утульныя пакоі.
Надзея Рыгораўна Кушнарэнка, дайшла з перамогай да Берліна:
— Мне і ў сне не магло з’явіцца, што я атрымаю такую кватэру! Зараз мне 82 гады і хацелася б пажыць тут падолей! Дзякуй вялікі за такі падарунак!
Міхаіл Ігнатавіч Баранкевіч з жонкай Лідзіяй Данілаўнай (на здымку):
— Лепшага мы і жадаць не маглі ў нашыя гады! Дзякуем кіраўніцтву ўсіх узроўняў за ўвагу да ветэранаў — вельмі прыемна, што нас не забываюць!
У новых кватэр ёсць асаблівасць: яны не могуць быць прыватызаваны альбо перададзены ў спадчыну. Суседзямі ветэранаў стануць ліквідатары чарнобыльскай катастрофы і сем’і, якія пабудавалі жыллё з дапамогай крэдыту.
Наталля СТАРЧАНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


