Танцавальную этнавечарыну ў мінулую нядзелю зладзіў гомельскі гурт "Млын Сонца", які грае сярэднявечную еўрапейскую, традыцыйную беларускую ды сучасную музыку ў стыле фолк-фэнтэзі.
Атмасфера ў зале палаца “Юнацтва” была вельмі файная ды пазітыўная. Амаль усе адчувалі шмат эмоцый не толькі ад мілагучнасці старажытных інструментаў, але і ад магчымасці танчыць старадаўнія “Маразулю”, “Друмул Дракуле”, “Ойру”, “Падыспань”, “Вераб’я”, “Людзвінку” ды іншыя. Даўнія прыхільнікі сярэднявечча навучалі пачаткоўцаў: кожны танец выконвалі ўсе разам, узяўшыся за рукі. Нават у таго, хто прыйшоў сюды з кепскім настроем, не было ні адзінага шанцу захаваць яго. Асабліва прыбавіла смеху гульня “Удавец”.
Акрамя беларускіх старажытных інструментаў — дуды, колавай ліры, якія зрабіў удзельнік гурта Цімафей Палунін, музыкі выкарыстоўвалі і афрыканскі — “дрэва дажджу”. На жаль, зараз не ўсе інструменты маладога гурту аўтэнтычныя. Але гэта ўсяго толькі пытанне часу.
Нагадваем, што “Млын Сонца” склаўся гады чатыры таму, і за гэты час яго састаў неаднаразова мяняўся. Але на працягу апошняга года ён застаецца нязменным: Валянціна Міронава, Цімафей Палунін, Мікалай Патапенка, Кірыл Ларчанка і Яна Забалотная.
Гэта было дэбютнае выступленне гурту ў Гомелі. Па настрою, з якім усе расходзіліся з вечарыны, можна зрабіць выснову, што першы блін не стаў камяком. На вечарыне прагучалі таксама і ўласныя песні гурту: “Бяседная” ды “Начніцы”. У бліжэйшы час “Млын Сонца” можна будзе паслухаць на акцыі “Ноч музеяў”, якая адбудзецца ў Гомелі ў наступным месяцы. Няма ніякіх сумненняў у тым, што з цягам часу кола прыхільнікаў гурту будзе пашырацца.
Відэа:
[youtube]3SongJfj5Kk[/youtube]
[youtube]qsknT18V-rg[/youtube]

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126