…Як па мору, мору сіняму плыло стада лебядзінае…
“Як па мору, мору сіняму / Плыло стада лебядзінае…”. Так пачынаецца адна з веснавых карагодных песень, якую спяваюць у в. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Менавіта вобраз птушкі – “лябёдкі, шэрай вутіцы” – з’яўляецца адным з асноўных вобразаў дзявочага і жаночага касцюма Неглюбскага строя.
Вывучэнне гэтага надзвычай прыгожага, выразнага, складанага строя пачалося яшчэ ў 1930-я гады, але і сёння далёкае да завяршэння. Тэрмін «Неглюбскі строй» быў уведзены ў навуковы зварот М.Ф. Романюком. Даследчыкам былі апісаны тры зафіксаваныя ім комплексы жаночага і дзявочага адзення: кашуля, панёва, фартух, “гарсэт”-камізэлька, павойнік з даматканай хусткай; кашуля, спадніца-саян (андарак), фартух, запінка (часам “гарсэт”), фабрычнай вытворчасці хустка; кашуля, калышка, фартух, кубак (насілі дзяўчыны). Але далейшае, больш падрабязнае вывучэнне дапамагло выявіць і апісаць даволі складаную сістэму ўзроставых комплексаў адзення неглюбскага строю: дадзеная традыцыя мае больш 10 разнастайных жаночых касцюмаў.
У народнай традыцыі рускіх, украінцаў і беларусаў існавала своеасаблівае правіла складання рознаўзроставых комплексаў адзення: «назапашванне» прадметаў адбываецца паступова, ад мінімальнай колькасці прадметаў ў дзяцей да максімальнай – у касцюме дзяўчын-нявест і маладых жанчын. Адрозненні ўзроставых комплексаў прасочваюцца як у колькасным складзе прадметаў адзення, так ў каляровай гаме і спосабах іх дэкаратыўнага афармлення. Ускладненне дэкору, перавага чырвонага колеру ў адзенні дзяўчыны сімвалізавала росквіт жыцця, азначала яе сталасць і гатоўнасць працягваць род.
Змены ў адзенні дзяўчат яскрава дэманструюць стройную сістэму ўзроставай дыферынцыяцыі ў неглюбскім строі. Маленькія хлопчыкі і дзяўчаты не мелі адрозненняў у адзенні – насілі сарочкі, падпяразаныя паяском. І толькі з 4-6 гадоў у касцюме дзяўчынкі з’яўлялася першае паясное адзенне, якое і вызначала яе палавую прыналежнасць: да сціпла вышыванай сарочкі маці дадавала “калышку” – невялікі льняны фартушок, які насілі ззаду, падперазаўшы вузкім чырвоным паяском. Дзяўчынкі падрасталі, больш складанымі станавіліся іх працоўныя абавязкі, пачыналася актыўнае навучанне прадзенню і ткацтву. А ў касцюме гэта адзначалася з’яўленнем клятчастай “калышкі”, вытканай, як і панёвы дарослых жанчын, з рознакаляровой воўны.
Больш разнастайным было адзенне дзяўчат падлеткавага узросту. Ускладняліся арнаменты на сарочках, з’яўляліся традцыйныя ўпрыгожванні, галоўным з якіх была бісерная шыйная пляцёнка-“гарлячка”. Змянялася і паясное адзенне. Акрамя клятчастай “калышкі” адзявалі і чорны ваўняны фартух, і модны сіні “галубовік”. У залежнасці ад сітуацыі ўсе тры віда фартухоў па-рознаму спалучаліся ў касцюме дзяўчат: насілі ззаду адну “калышку” ці чорны фартух, дзве клятчастыя калышкі (спераду і ззаду), калышку (ззаду) с чорным фартухом (спераду). Дзяўчаты старэйшага ўзросту насілі “калышку” ці фартух з “галубовікам” (спераду). Па святах да гэтых маляўнічых касцюмаў дзяўчаты дадавалі і складаны галаўны ўбор з рознакаляровых стужак – “кубак”. Але надзяваць яго маглі толькі дзяўчаты, якія рыхтаваліся да перахода ў групу дзяўчат-“нявест”.
Гэты ўзроставы перыяд наступаў з пачаткам палавой сталасці, у касцюме вызначаўся з’яўленнем жаночага паяснога адзення – панёвы. Як казалі ў Неглюбцы “...Тады ўжо сваталіся, як панёву носіць, як стане поўная дзеўка....”. Першы раз панёву “падпяразвалі” падчас аднаго з веснавых свят (Благавешчанне, Вялікдзень, Ушэсце, Тройца). Поўны дзявочы касцюм складаўся з сарочкі, багата упрыгожанай чырвоным арнаментам на рукавах і падоле, складана вытканай панёвы, фартуха (ці галубовіка), шырокага чырвонага пояса, стракатага “кубка” з мноствам стужак і характэрных для неглюбскага строю ўпрыгожванняў: бісернай “гарлячкі”, пацерак, стужкі-“хрястоўкі”, бурштынавых завушніц, падвесак-“пушак” з гусінага пуха. Менавіта касцюм дзяўчыны-нявесты, увабраўшы ўсе этапы станаўлення, уяўляў сабой дасканалы вобраз, які адпавядаў эстэтычным ідэалам і мастацкаму густу вясковай супольнасці.
Трэба заўважыць, што веданне заканамернасцяў змены дзявочага і жаночага касцюма адпаведна пэўнаму ўзроставаму перыяду можа дапамагчы і аматарам-практыкам, якія займаюцца ўзнаўленнем традыцыйных беларускіх строяў, музейным супрацоўнікам, і студэнтам пры вывучэнні традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў, і іншым зацікаўленым.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31857
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29465
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27474
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27255
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26041
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24126