У гэтыя гарачыя дні шмат клопатаў у працаўнікоў вёскі. Паралельна з палявымі работамі трэба ўсебакова займацца і пераводам грамадскага пагалоўя на пашавае ўтрыманне, удосталь забяспечыць яго зялёнымі кармамі. Менавіта на гэтыя пытанні звярнуў асноўную ўвагу ўдзельнікаў абласной селектарнай нарады па сельскай гаспадарцы старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон.
На 18 красавіка, як адзначыў намеснік старшыні аблсельгасхарчу В. І. Яцэвіч, у вобласці было пасеяна ўжо 105,6 тысячы гектараў яравых культур, у тым ліку 99,3 тысячы збожжавых і зернебабовых, што складае 69 працэнтаў да задання. На апошніх гектарах вядзецца падкормка азімых культур мінеральнымі ўгнаеннямі. Адначасова яны ўносяцца пад яравыя культуры. Дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Гомельскі хімічны завод” І. І. Антохаў паведаміў, што вяскоўцы вобласці ў першую чаргу і ў дастатковай колькасці забяспечваюцца тукамі. Адгрузка ўдабрэнняў вядзецца не толькі на чыгуначны транспарт, а і па жаданню саміх гаспадарак вывозіцца грузавымі аўтамабілямі. Паступаюць мінеральныя ўгнаенні і з Гродна. Бяда, аднак, у тым, што вяскоўцы не заўсёды своечасова разлічваюцца за атрыманую прадукцыю.
З кожным днём узмацняюцца тэмпы сяўбы яравога рапсу, ільну, іншых сельгаскультур. Нягледзячы на запозненую вясну, у Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Лоеўскім і іншых раёнах пачалі пасадку бульбы.
На нарадзе адзначалася, што высокаэфектыўна працуюць на веснавым полі хлебаробы Мазырскага раёна. На гэтых днях яны першымі ў вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым рапартавалі ўжо і хлебаробы Хойніцкага раёна. Добра арганізаваны таксама работы на палях Буда-Кашалёўскага, Ельскага, Лельчыцкага раёнаў.
Але пакуль не ўсюды справы ідуць добра. У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Балотня”, камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах “Кісцяні”, “Званец”, некаторых іншых гаспадарках Рагачоўскага раёна на пачатак тыдня было пасеяна яравых збожжавых культур 20 працэнтаў да задання. Ёсць такія гаспадаркі ў Светлагорскім і Чачэрскім раёнах. Марудзяць з правядзеннем сяўбы яравых кармянцы, веткаўчане.
— Трэба арганізаваць работу так, каб да 25 красавіка завяршыць сяўбу ранніх яравых культур, а да 5 мая пасадзіць і бульбу, — такую задачу перад вяскоўцамі паставіў старшыня аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк. Разам з тым, да першага мая небходна пасеяць на зялёны корм 28 працэнтаў аднагадовых траў.
Падрабязную інфармацыю аб справах у грамадскай жывёлагадоўлі даў першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу М. М. Траціннікаў. Сёлета ў вобласці патрэбна выйсці на 3200 кілаграмаў па надоях малака ад каровы, у тым ліку за пашавы перыяд атрымаць яго не менш як 1670 кілаграмаў. За першы квартал жывёлаводы дабіліся прыкметнай прыбаўкі малака. Але пакуль не могуць выйсці на сярэднеабласныя паказчыкі ў Чачэрскім, Кармянскім, некаторых іншых раёнах, кіраўнікі якіх паабяцалі да 10 мая паправіць становішча.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877